БЛІЖЭЙШЫЯ ІМПРЭЗЫ:
Ноч Паэтаў. Радыё (ня)страчаных надзей.
Шаноўнае спадарства!
Беларускае культурнае таварыства “Хатка” запрашае Вас на мерапрыемтсва “Ноч Паэтаў. Радыё (ня)страчаных надзей”, якое адбудзецца 29.10 19:00 у Аблацкім цэнтры адукацыі і культуры (Elżbetańska 9, Gdańsk)
Вечар будзе прысвечаны ўшанаванню памяці расстраляных беларускіх дзеячоў культуры ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Галоўная тэма — жаночыя ўспаміны пра блізкіх людзей, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. Мы паслухаем пранікнёныя гісторыі жанчын — маці, сясцёр, каханых — тых, хто працягваў жыць і захоўваць памяць.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце тэатральна-музычнай дзеі з удзелам зорак беларускага тэатра Зоі Белахвосцік і Валянціны Гарцуевай.
Мерапрыемства падтрыманае Самакіраваннем Паморскага Ваяводзства і Аблацкім цэнтрам адукацыі і культуры.