top of page

ПРА НАС

Беларускае культурнае таварыства “ХАТКА” – першая і найстарэйшая беларуская арганізацыя на польскім Памор’і, якая ўжо 30 гадоў афіцыйна рэпрэзэнтуе беларускую нацыянальную  меншасць у гданьскай агламерацыі. Дзейнасць таварыства накіравана на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і свядомасці беларусаў, на развіццё беларускай мовы і культуры, на мастацкую і навуковую супрацу з дзеячамі і арганізацыямі Беларусі і Польшчы. БКТ “Хатка” з’яўляецца арганізатарам шматлікіх літаратурных вечарын, традыцыйных нацыянальных святкаванняў, выставаў, канферэнцый, фестываляў і інш. 

 

З 2020 дзейнасць БТК “Хатка” выйшла на новы ўзровень. За апошнія гады таварыствам была праведзеная вялізарная праца на карысць падтрымкі беларусаў з новай хвалі вымушанай эміграцыі. У супрацы з нашымі партнёрамі мы арганізавалі бясплатныя курсы польскай мовы, ладзім акцыі і маршы салідарнасці, адкрываем выставы, праводзім шматлікія канцэрты і літаратурныя сустрэчы, святкуем Дзень Волі. 

Адрас нашай сядзібы: Miszewskiego 17 - 307, 80-239 Gdańsk

НАПІШЫ НАМ

Дзякуй за паведамленне!

bottom of page